Першадрукар, прарок мудрых кніжак
4 верасня ў бібліятэцы імя Н.К.Крупскай прайшло гістарычнае падарожжа ”Першадрукар, прарок мудрых кніжак – Францішак Скарына, Скарына Францішак”, прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4 класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Оршы”.
Бібліятэкар Шолахава А.У. пазнаёміла дзяцей з біяграфіей беларускага асветніка, гісторыяй узнікнення кнігі і кнігадрукавання, прыгадала тыя кнігі, якія былі выдадзены Францыскам Скарынай. У канцы гістарычнага падарожжа вучні адказалі на пытанні віктарыны “Невядомы Скарына”.



Бібліятэкар Шолахава А.У.