Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Беларуская хата ўцехамі багата

bielaruskaja chata ŭciechami bahataШматвяковая гісторыя беларускага народа сведчыць аб тым, як высока беларусы цэняць сваю родную зямлю, як беражліва ставяцца да спадчыны мінулых пакаленняў. 22 чэрвеня дзяцей з летняга лагера ДУА “Бабініцкая сярэдняя школа Аршанскага раёна” запрасілі ў Бабініцкую сельскую бібліятэку-клуб на гульнёва-пазнавальную гадзіну “Беларуская хата ўцехамі багата”.

Гасцей сустрэлі гаспадар і гаспадыня. Павітаўшыся, яны запрасілі гасцей прайсці ў хату: “Наша хата цудоўнымі рэчамі багата, міласці просім кожнага ў госці”. Гаспадыня расказала, што наша краіна – гэта чароўны куточак, дзе мы жывём, рай казак, легенд і паданняў. Са старажытных часоў жылі тут нашы продкі: дзяды і прадзеды, жывуць нашы бацькі. Таму і называем мы сваю зямлю Бацькаўшчынай.

bielaruskaja chata ŭciechami bahata1

bielaruskaja chata ŭciechami bahata2

Гаспадары пазнаёмілі дзяцей з прыладамі працы беларусаў, якія ў сучасным жыцці ўжо не выкарыстоўваюцца. Асабліва ўразілі дзяцей такія прылады, як пранік і качалак – цікава было даведацца, як нашы продкі прасавалі адзенне і паспрабаваць гэта зрабіць самім. Затым разглядзелі посцілкі, ручнікі, даведаліся аб тым, што азначаў кожны ўзор на арнаменце, якім упрыгожвалі адзенне. Даведаліся аб тым, якім посудам карысталіся нашы продкі для прыгатавання ежы, з чаго плялі лапці, якія цацкі рабілі з гліны і дрэва.

bielaruskaja chata ŭciechami bahata3

bielaruskaja chata ŭciechami bahata4

Адчыніўшы чароўны куфар пазнаёміліся з легендамі і народнымі казкамі. Адгадалі загадкі і пагулялі ў беларускія народныя гульні: “Гарлачык”, “Хуткі гарбуз”, “Лапаць”, “Ручаёк”, “Пасадка бульбы”, “Бульба ў лыжцы”. На развітанне гаспадары пажадалі каб усе прысутнічыя памяталі аб сваіх вытоках, любілі і ганарыліся сваім родным краем, сваёй Айчынай.

bielaruskaja chata ŭciechami bahata5

Загадчык бібліятэкай Кісялевіч Л.В

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен