Наша Перамога
Гадзіна памяці “Наша Перамога” адбылася ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы і была прымеркавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы летняга лагера адпачынку “Сонейка”, які дзейнічае на базе ДУА “Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”.
Бібліятэкар нагадала, што дзень 22 чэрвеня – асаблівая дата ў нашым календары і гісторыі нашай краіны. Гэта дзень памяці ўсіх загінуўшых ў Вялікай Айчыннай вайне, дзень смутку па яе ахвярам і дзень бясконцай ўдзячнасці за спасенне Айчыны, за мірнае жыццё на зямлі.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з падборкай літаратуры па тэме, адказалі на пытанні віктарыны “Што ты ведаеш пра Вялікую Айчынную вайну?”, прынялі ўдзел у інтэрактыўных гульнях.

Закончылася мерапрыемства хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помнікаў воінскай славы.


Бібліятэкар Т. Дзегцярова