А я чытаю кнігі пра вайну і памятаю подзвіг ветэранаў
Напярэдадні Дня Перамогі чытачы Зубаўскай сельскай бібліліятэкі прынялі ўдзел у адкрытым мікрафоне “А я чытаю кнігі пра вайну і памятаю подзвіг ветэранаў”. Менавіта са старонак кніг пакаленне, якое нарадзілася больш чым праз паўвека пасля Перамогі, можа даведацца пра подзвіг савецкіх салдат, працаўнікоў тылу, усяго савецкага народа.
Усе наведвальнікі бібліятэкі ў гэты дзень звярнуліся да выданняў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Кожны зачытаў урывак з кнігі ці верш, падзяліўся сваімі ўражаннямі. Нехта звярнуўся да вядомых твораў, нехта адкрыў для сябе новыя.



Мэта мерапрыемства – абудзіць памяць пра вайну, не даць сысці ў нябыт праявам велічы подзвігу савецкага народа на шляху да Перамогі, перадаць эстафету памяці сённяшняму пакаленню і аддаць дань павагі абаронцам роднай зямлі.



Бібліятэкар Т. Р. Дзегцярова