Пад покрывам святой Еўфрасінні
18 сакавіка ў Задроўеўскай сельскай бібліятэцы ў рамках фестывалю праваслаўнай кнігі “Дарогамі праваслаўя” прайшла гадзіна памяці “Пад покрывам святой Еўфрасінні”.
Юныя чытачы даведаліся пра дзяцінства Прадславы і пра тое, як яна стала Еўфрасінняй, чым займалася ў манастве і за што яе прылічылі да ліку святых. З яе імем звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў.

Падзвіжніцтва і асветніцкая дзейнасць Прападобнай Еўфрасінні Полацкай мелі вялікае значэнне для грамадскага і дзяржаўнага жыцця Полацкага княства. Жывучы ў часы ўдзельнай раздробненасці і ўзаемнай варожасці, яна рабіла ўсё магчымае, каб мір і лад панавалі ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі і княствамі. Гэтая асоба была настолькі яркай, што нават па сканчэнні больш за васьмісот гадоў гэтае святло сагравае ўсіх нас і сёння. Яшчэ больш цікавых фактаў з жыцця Еўфрасінні Полацкай дзецям было прапанавана даведацца з кніг, прадстаўленых на кніжнай выставе “Кнігі веры і дабра”.


Бібліятэкар Цубаркова М.С.