І не знікаць паэтам вечна…
17 сакавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшоў Дзень памяці “І не знікаць паэтам вечна…”, прысвечаны нашаму таленавітаму земляку Івану Данілавічу Сіпакову. Янка Сіпакоў - паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, які пакінуў нам багатую спадчыну.
Усе творы Янкі Сіпакова пранікнуты дабрынёй, спагадай да чалавека, да ўсяго наваколля, да роднай Беларусі…



Вядучыя: Вольга Лявонава і Валянціна Самонава пазнаёмілі вучняў 6-га і 7-га класаў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Оршы” з цікавымі звесткамі жыцця і творчасці пісьменніка.



Юныя артысты ДУА “Аршанская дзіцячая школа мастацтваў №1” Ксенія Каржыцкая, Караліна Вараб’ёва і Аляксандра Аўраменка парадавалі прысутных сваімі музычнымі нумарамі.






Бібліятэкар ААіІ Валянціна Самонава