Мелодыя роднай мовы
Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ёй – гэта адна з прыкмет незалежнасці. У лістападзе 1999 года Пастановай 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце адзначаюць 21 лютага. У Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна 25 лютага прайшла сустрэча-імкненне “Мелодыя роднай мовы”.
Мілагучная, напеўная, шчырая, непаўторная родная беларуская мова. Нажаль наша мова ў цяперашні час гучыць вельмі мала, але яна не забываецца. І ў пацвержанні гэтага адбылося наша мерепрыемства, на якім гучалі вершы і песні на роднай мове.


Асаблівую душэўную атмасферу на мерапрыемстве стварылі музычныя кампазіцыі у выкананні вучаніцы дзіцячай школы мастацтваў №1 Аляксандры Ківерык, канцэртмайстар Бабаджанава Алена. А так сама паказ відэакліпа на песню “Спадчына”, які падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі.

Вершы на роднай мове прагучалі у выкананні вучня другога класа СШ №17 Рамана Шпака, бібліятэкара Вольгі Лявонавай, загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алены Фядосавай. Кацярына Шпак падарыла прысутнічым песню на верш Максіма Багдановіча “Па-над белым пухам вішняў”. Гасцямі сустрэчы сталі нашы таленавітыя землякі: Тамара Краеўская, Святлана Дзянісава, Ганна Сасноўская, якія падзяліліся сваёй творчасцю з глядачамі.



Трэба ведаць мову свайго народа і свае карані, бо кожны народ – непаўторная культура, гісторыя, традыцыі, лад жыцця. Няхай як мага больш гучыць беларускае слова!


Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі В.В.Лявонава