Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

З любоўю да роднага слова

z liuboŭju da rodnaha slova21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Усяго налічваецца больш за шэсць тысяч моў. І сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова. Бібліятэкар Высокаўскай сельскай бібліятэкі наведала навучэнцаў 3 і 4 класаў ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”.

Для іх быў праведзены ўрок-гутарка “З любоўю да роднага слова”. Вучні пазнаеміліся з гісторыяй узнікнення гэтага свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем складалі прыказкі, успаміналі беларускія народныя казкі, адгадвалі загадкі. Яны спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў: рабілі пераклад з рускай мовы на беларускую і наадварот.

z liuboŭju da rodnaha slova1

z liuboŭju da rodnaha slova2

Бібліятэкар М.М.Купрэева

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен