Мовы пяшчотнай сузор’е
У свеце вельмі многа розных моў, а толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. Кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любві да матчынага слова. Не засталіся абыякавымі да гэтага свята і наведвальнікі Запольскай сельскай бібліятэкі.
З цікавасцю дзеці слухалі гісторыю святкавання Міжнароднага дня мовы, іх ўвазе быў прадстаўлены агляд твораў дзіцячых беларускіх пісьменнікаў, былі праведзены конкурсы: “Перакладчык”, “Збяры прыказку”, “Разгадай загадку”. Асабліва цікавай і змястоўнай атрымалася віктарына “Любімыя беларускія казкі”, у якой юныя чытачы паказалі добрыя веды і эрудыцыю.

Кожны ўдзельнік мерапрыемства зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ей захавана гісторыя нашага народа, сіла і прыгажосць роднага слова. Якуб Колас казаў: “Ніякае багацце людзей не бывае даражэй за іх родную мову”.

Бібліятэкар І. Крышкевіч