Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Літаратурныя сцяжынкі роднага краю

litaraturnyja sciažynkiДзіцячая бібліятэка імя У.С. Караткевіча пачынае ў 2023 годзе новы праект “Літаратурныя сцяжынкі роднага краю”. Мэта праекта: папулярызацыя чытання сярод дзяцей і моладзі, фарміраванне пачуцця любові да малой радзімы, да яе гістарычнай памяці, знаёмства з жыццём і творчасцю аршанскіх пісьменнікаў.

Малая радзіма, мілы сэрцу родны бацькоўскі край… Усё, што ёсць у чалавека светлага і адкрытага, усё, што ён свята шануе, памятае і беражэ ўсё сваё жыццё і перадае дзецям - гэта яго малая радзіма, яго гістарычныя карані. А малая радзіма тысячамі бачных і нябачных нітак непарыўна звязана з нашай Айчынай.

litaraturnyja sciažynki1

litaraturnyja sciažynki2

Такім месцам, бясконца дарагім і блізкім, з'яўляецца для нас аршаншчына з палямі і лясамі, з рэкамі і азёрамі, з вёсачкамі і пасёлкамі... Шмат знакамітых і таленавітых людзей нарадзілася на зямлі аршанскай, якія любяць, шануюць і апяваюць свой родны край.

litaraturnyja sciažynki3

litaraturnyja sciažynki4

Усіх тых, хто любіць свой родны край і разам з тым неабыякавы да паэзіі, ласкава запрашаем у літаратурнае падарожжа па сцяжынках жыцця і творчасці таленавітых землякоў.

Бібліятэкар Н.У. Нароўская

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен