Шыла восень сарафан
Восеньскія пасядзелкі “Шыла восень сарафан” адбыліся ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы для чытачоў малодшага школьнага ўзросту.
Бібліятэкар расказала аб цікавых фактах пра восень, восеньскіх прыкметах, беларускіх традыцыях і звычаях, аб шматлікіх восенькіх святах. Дзеці прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя восені.


Удзельнікі мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел у конкурсе загадак, скарагаворак, таксама ў бульбяным батле. Збіралі восеньскі ўраджай і рыхтавалі насення для будучага ўраджаю.


Дзеці атрымалі новыя веды, а мерапрыемства прынесла шмат станоўчых эмоцый.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова