Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

У родным слове

U rodnym slovie3 лістапада споўнілася 140 год з дня нараджэння класіка нацыянальнай і сусветнай  літаратуры, вучонага, дзяржаўнага дзеяча, чалавека вялікай і шчодрай душы -  Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшоў літаратурны вечар “У родным слове - цэлы свет”. Вядучыя: Вольга Лявонава і Валянціна Самонава пазнаёмілі навучэнцаў Аршанскага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава з цікавымі сведкамі жыцця і творчасці пісьменніка.

U rodnym slovie 4Творчасць Якуба Коласа - гэта чароўны, багаты і непаўторны свет, які запаўняе родная зямля, народ і гісторыя. Колас пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца. Асаблівую атмасферу на мерапрыемстве стварылі вучні Дзіцячай школы мастацтваў  №1 – Удадзіслава Вараб’ева, Арсеній Філіповіч, Кацярына Жук  і Вікторыя Кушакова  падаравалі  музычныя нумары.

U rodnym slovie 2

U rodnym slovie 1

U rodnym slovie 5

U rodnym slovie 8

 Парадаваў прысутных удзельнік узорнага тэатра “Вясёлка”  Палаца культуры г. Барань Уладзіслаў Саляннікаў, які  расказаў байку Я. Коласа “Конь і сабака”.

U rodnym slovie 13

U rodnym slovie 9

U rodnym slovie 10

U rodnym slovie 11

U rodnym slovie 12

Творы  Коласа напісаны звыш 100 гадоў таму, а актуальны і сёння, кожны радок, кожнае слова нясуць у сабе вялікі сэнс, запавет і навучанне. Лепшым помнікам пісьменніку будзе,  калі мы ўдумліва прачытаем яго кнігі і ўзбагацім сябе іх мудрасцю.

U rodnym slovie 14

 Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна Валянціна Самонава.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен