Сэрца пакідаю вам…
Якуб Колас – народны паэт Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, пясняр – гэтыя словы даўно і заслужана сталі неадзельнымі ад яго імя. 3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Я.Коласа, з гэтай нагоды ў Запольскай сельскай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава і адбылася паэтычная гадзіна “Сэрца пакідаю вам…”
Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць не толькі пазнаеміцца з жыццевым і творчым шляхам пісьменніка, але і паслухаць яго вершы, пачуць музычныя творы, напісаныя на яго вершы “Мой родны кут”, “Явар і каліна” , кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў выразным чытанні паэтычных радкоў песняра. Актыўны удзел у мерапрыемстве прынялі члены дзіцячага клуба “Выдумшчыкі”.




Бібліятэкар І. Крышкевіч