Песні жальбы. Казкі жыцця.
3 лістапада ў Высокаўскай сельскай бібліятэцы адбылося літаратурнае прысвячэнне “Песні жальбы. Казкі жыцця”, прымеркаванае да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа. Удзел у гэтым мерапрыемстве прынялі вучні сярэдніх класаў ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”.
Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з жыццём і кнігами Якуба Коласа, а юныя чытачы, выкарыстоўваючы кнігі з выставы “Сэрца пакідаю вам…”, выразна чыталі вершы і ўрыўкі з паэмы "Новая зямля".


Бібліятэкар Харанека І.Я.