Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

І сёння з намі Колас і Купала

I sionnia z nami Kolas i Kupala3 лістапада ўся наша краіна адзначае 140 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Дзіцячая бібліятэка імя Н.К. Крупскай да значнага юбілею вялікага беларускага песняра падрыхтавала свята пісьменніка “І сёння з намі Колас і Купала!”, на якім прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Оршы”. У гэты дзень юныя чытачы бібліятэкі  пазнаёміліся з творчасцю Якуба Коласа, прыхінуліся да літаратурных скарбаў паэта.

Канышка Насця, Бараўнёва Крысціна, Іванова Юлія, Шашчанка Арцём  да святочнага мерапрыемства падрыхтавалі і пранікнённа прачыталі  цудоўныя вершы Якуба Коласа: “Восень”, “Чыгунка”, “Храбры певень”, “Зіма”.

I sionnia z nami Kolas i Kupala 2

I sionnia z nami Kolas i Kupala 1

I sionnia z nami Kolas i Kupala 3

I sionnia z nami Kolas i Kupala 4

I sionnia z nami Kolas i Kupala 6

Нацыянальнага каларыта, прыгажосці дабавіла святу пісьменніка выступленне кіраўніка этнаграфічнага пакоя “Наследие Оршанщины” ДУДА ”Оршанский районный центр физической культуры, туризма и краеведения детей и молодёжи” В.У. Ягоравай. У выкананні Вольгі Уладзіміраўны прагучаў урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”.

I sionnia z nami Kolas i Kupala 5

Вялікае задавальненне  атрымалі дзеці і дарослыя ад прагляду прыгожага  відэакліпа на песню І. Лучанка, верш Якуба Коласа, “Мой родны кут” у выкананні “Песняроў”.

Да юбілейнай даты песняра бібліятэкар Шасцітка П.У. падрыхтавала відэапрэзентацыю “Коласаўскія адрасы радзімы”, якую з цікавасцю паглядзелі ўдзельнікі мерапрыемства.

Загадчык бібліятэкай Палітава Ж.А.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен