Акцыя “Чытаем разам”
Да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа супрацоўнікі бібліятэкі імя Я.Коласа правялі акцыю “Чытаем разам”
У акцыі прынялі ўдзел чытачы бібліятэкі. Вевель Алеся вучаніца 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Оршы” прачытала верш “На рэчцы зімою”, Касінец Марыя вучаніца 1”А” класа ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Оршы” прачытала верш “Надыход зімы”. Вершы чыталі: Багданава Каця, Яфрэменка Каця, Бурунова Марыя, Лаўнікаў Аляксандр, Гапоненка Улад, Саўлевіч Мацвей вучні 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Оршы” пад кіраўніцтвам Ягоравай Вольгі Уладзіміраўны. На скрыпцы іграў Ягораў Міраслаў.
Таксама да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі відэапрэзентацыю аб пісьменніку.
Загадчык бібліятэкай Т.С. Жураўская