Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Споведзь пакутнай душы

Yanka specula04 ліпеня ў Смальянскай сельскай бібліятэцы-клубе да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля быў праведзены літаратурны агляд "Споведзь пакутнай душы".

Бібліятэкары расказалі прысутным пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Янка Брыль вядомы, як аўтар раманаў, эборнікаў апавяданняў і аповесцей, нарысаў, зборнікаў лірычных мініяцюр. У сааўтарстве з А. Адамовічам і У. Калеснікам стварыў кнігу "Я з вогненнай вёскі...". Яго пяру належаць таксама кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў, творчых партрэтаў, лірычных роздумаў. Янка Брыль напісаў кніжкі прозы для дзяцей "Ліпка і клёнік", "Зялёная школа", "Светлае ранне", "Пачатак сталасці", "Жыў - быў вожык". Вядомы ён і як перакладчык з рускай, украінскай і польскай моў.

Yanka specula1

Yanka specula2

Yanka specula3

Бібліятэкар Цынкевіч А.А.

Падзяліцца