Сэрца пакідаю вам...
2022 год – юбілейны і знакавы для беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 140 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У горадзе Орша адна з бібліятэк носіць імя класіка – бібліятэка імя Я. Коласа. Нераўнадушныя нашчадкі - Вера Данілаўна Міцкевіч і яе маці Аляўціна Цімафееўна Міцкевіч наведалі горад Оршу і падаравалі бібліятэцы імя Я. Коласа кнігі свайго славутага дзеда Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (Якуба Коласа).
Супрацоўнікі бібліятэкі выказваюць вялікую ўдзячнасць за падораныя кнігі, якія зоймуць годнае месца на кніжных паліцах і будуць радаваць чытачоў, аматараў беларускай літаратуры.
Бібліятэкар Пацеліна А.А.