Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Непаўторны Янка Брыль

unique yankee visor0На абанеменце дзіцячай бібліятэкі імя У. С. Караткевіча з 2 па 9 жніўня арганізавана кніжная выстава “Непаўторны Янка Брыль”. Увазе чытачоў прадстаўлены кнігі пра жыццевы і творчы шлях Янкі Брыля, збор твораў і асобныя творы пісьменніка на беларускай і рускай мовах: “Муштук і папка”, “Акраец хлеба” “Птушкі і гнезды”, “Иду в родное”, “У родника” і інш.

Янка Брыль  – народны пісьменнік Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, арыгінальны мастак, сапраўдны майстар малога жанру: апавяданні, навелы, нарысы. Янка Брыль адносіцца да ліку тых пісьменнікаў, чые творы вядомы беларусам яшчэ са школьнай лаўкі. Яны дапамагаюць лепш разумець навакольны свет і людзей, вучаць бачыць і цаніць прыгажосць у жыцці і мастацтве. Добра вядомы нам і як перакладчык. Дзякуючы яму ўбачылі свет на беларускай мове многія творы расійскіх, украінскіх і польскіх пісьменнікаў – Л. Талстога, А. Чэхава, М. Горкага, П. Бажова, А. Даўжэнкі, Э. Ажэшкі і многіх іншых.

unique yankee visor1

unique yankee visor2

unique yankee visor3

unique yankee visor4

Запрашаем чытачоў наведаць дзіцячую бібліятэку імя У. С. Караткевіча і пазнаёміцца ​​з выставай.

Бібліятэкар Куціна Х.В.

Падзяліцца