Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Глыток свежага паветра

novos spiritus auras04 жніўня  споўнілася 105 год  з дня нараджэння Івана Антонавіча Брыля (Янкі Брыля) - народнага пісьменніка, ганаровага акадэміка НАН Беларусі.

З мэтай папулярызацыі твораў Янкі Брыля ў  Высокаўскай сельскай  бібліятэцы адбыўся бібліяграфічны агляд  “Глыток свежага паветра”. У мерапрыемсве прынялі ўдзел вучні  ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”.  Бібліятэкары расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам  аб жыцці і творчасці пісьменніка, засяродзілі ўвагу на рамане «Птушкі і гнёзды», у якім закранаецца тэма духоўных каштоўнасцей людзей, апынуўшыхся ў нечалавечых умовах у гады Вялікай Айчыннай вайны. Увазе вучняў былі прадстаўлены і іншыя творы аўтара: “Золак,убачаны здалёк”, “Акраец хлеба”, “Дзе скарб ваш”, “Муштук і папка”.

novos spiritus auras1

Бібліятэкар Харанека І.Я.

Падзяліцца