Я – часцінка беларускай мовы
Нягледзячы на тое, што члены народнага клуба “Надзея” прымалі актыўны ўдзел у свяце паэзіі ў Ляўках 2 ліпеня, яны прыйшлі ў Андрэеўшчынскую сельскую бібліятэку 15 ліпеня, каб зноў акунуцца ў творчасць вялікага беларускага паэта Янкі Купалы і адчуць сябе “часцінкай беларускай мовы”. І мерапрыемства, прысвечаннае 140-годдзю з дня нараджэння паэта называлася “Я – часцінка беларускай мовы”.
Загадчыца бібліятэкі С. Баннікава падрыхтавала цікавую выставу з твораў Я. Купалы.
А адкрыла сустрэчу вядучая Г. Ярмошкіна вершам Пімена Панчанкі “З працы пачынаецца Купала…” Нам пашчасціла жыць у незалежнай Беларусі, аб якой марыў Янка Купала.
Прагучала песня ў выкананні В. Шыкоты “Беларусь – імя святое”. Потым вядучая нагадала асноўныя даты жыцця і творчасці паэта, а В. Мяльніцкая дапоўніла цікавымі фактамі з яго жыцця. Вялікаў зброяй у руках Я. Купалы было роднае слова, аб яго магутнасці ён піша ў вершы “Роднае слова”. Усе прысутныя падрыхтавалі любімыя вершы з творчасці Я. Купалы, многія аказаліся блізкімі да сучаснасці: “Родныя вобразы”, “А хто там ідзе?”, “Гэй, наперад”, “Будзь смелым”, “Не шукай”, “Крыўда”, “Каб я князем быў”, “Выпраўляла маці сына”, “Свайму народу” і інш.
Гучалі песні на беларускай і рускай мовах: “Мой родны кут”, “Край калины красной” у выкананні А. Казлова, «Рабіна» - А. Лявіцкай, «Сок берёзовый с горечью», «Черёмуха» - Л. Шмакавай, «Жар-птушка» - В. Мяльніцкай.
Закончыла вядучая вечар словамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, якія працягваюць сцвярджаць думку Я. Купалы: “Незалежнасць – найвялікшы здабытак любога народа, у тым ліку і беларускага. І мы будзем яе берагчы, будзем за яе змагацца так, як гэта рабілі нашы гераічныя продкі”.
Кіраўнік клуба “Надзея” Г.М.Ярмошкіна