Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Ён і сёння з намі, наш Купала…

jon i sionnia z nami naš kupala2022 год вельмі багаты для Аршанскай зямлі на знакавыя падзеі і юбілейныя даты. Нездарма ў гэтым годзе горад Орша аб’яўлены культурнай сталіцай Рэспублікі Беларусь. У чэрвені і ліпені жыхары святкавалі 955-годдзе г.Оршы, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і асаблівай падзеяй ў святочным календары стала 140-годдзе з дня нараджэння знакамітага пясняра, класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Да гэтай падзеі Дзіцячая бібліятэка імя У.С. Караткевіча рыхтавалася загадзя. Былі запланаваны: шэраг кніжных выстаў, майстар-класы, лялечны спектакль.

jon i sionnia z nami naš kupala1

jon i sionnia z nami naš kupala2

Пясняр нарадзіўся ў незвычайны дзень. 7 ліпеня - дзень, калі дрэвы пераходзяць з месца на месца, жывёлы размаўляюць паміж сабой,  у рэках можна ўбачыць русалак, якія плаваюць у крышталёва чыстай вадзе, а ў лесе можна знайсці папараць-кветку. Гэты дзень абвеяны такой колькасцю легенд і паданняў, як ні адзін іншы ў годзе, і ніхто не можа паручыцца, што з іх праўда, а што - выдумка.

jon i sionnia z nami naš kupala3

jon i sionnia z nami naš kupala4

Супрацоўнікамі чытальнай залы дзіцячай бібліятэкі да гэтай даты арганізавана незвычайная выстава-крыжаванка “Ён і сёння з намі, наш Купала…”.

jon i sionnia z nami naš kupala5

jon i sionnia z nami naš kupala6

Чытачы Дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча з цікавасцю падыходзілі да кніжнай выставы, галоўнай мэтай якой было знаёмства з пісьменнікам праз крыжаванку. Хлопчыкам і дзяўчынкам не адказвалі ў дапамозе іх быцькі, бабулі і дзядулі, а таксама лепшыя сябры. Калі адказаць на пытанні не атрымлівалася, кожны ўдзельнік меў магчымасць адшукаць звесткі ў прадстаўленных на выставе кнігах. Яны дапамагалі знайсці правільныя адказы на ўсе пытанні, а таксама расказвалі чытачам шмат новага і цікавага з жыцця і творчасці знакамітага беларускага песняра.

jon i sionnia z nami naš kupala7

jon i sionnia z nami naš kupala8

Усе, хто выдатна выканаў заданне,  атрымаў салодкую ўзнагароду.

Бібліятэкар Н.У. Нароўская

Падзяліцца