Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Куточак зямлі, што Радзімай завецца

kutočak ziamli što radzimaj zavieccaУ кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на гэтай зямлі, такой маленькай і неабдымнай, абавязкова ёсць свой прыгожы, ласкавы і непаўторны куток. Для нас гэта наша родная вёска Пішчалава. 2 ліпеня ў Пішчалаўскай сельскай бібліятэцы да Дня Незалежнасці і да Года гістарычнай памяці прайшло краязнаўчае падарожжа ў гісторыю вёскі Пішчалава "Куточак зямлі, што Радзімай завецца".

Пачалося падарожжа са знаёмства з краязнаўчымі матэрыяламі, прадстаўленымі на кніжнай выставе "У гэтым краі я жыву, гэты край я слаўлю". З цікавасцю слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі легенды аб паходжанні назвы вескі Пішчалава, знаёміліся з матэрыяламі пра мінулае вёскі і яе людзей, асаблівую цікавасць выклікаў аповед бібліятэкара аб героях Вялікай Айчыннай вайны, - як выхадцаў вёскі, так і воінаў, якія змагаліся за яе вызваленне.

kutočak ziamli što radzimaj zaviecca1

kutočak ziamli što radzimaj zaviecca2

Успомнілі і пра тое, што менавіта тут, на нашай пішчалаўскай зямлі прагучалі першыя залпы легендарных "Катюш". Расказала бібліятэкар і пра тых, хто пасля вайны шмат зрабіў, каб Пішчалава зноў адрадзілася... Іван Мікалаевіч Бондараў, Фёдар Мітрафанавіч Міхайлоўскі, Цімафей Емельянавіч Салтановіч, Ніна Фёдараўна Салтановіч і многія іншыя землякі - гонар нашай вёскі.

kutočak ziamli što radzimaj zaviecca4

kutočak ziamli što radzimaj zaviecca5

Асабліва прыемна і тое, што Данькоў Данік і Кітаева Даша знайшлі на выставе краязнаўчыя матэрыялы аб сваіх родных. З бібліятэкі дзеці прыйшлі да помніка, каб ўшанаваць памяць воінаў-землякоў і воінаў Чырвонай Арміі, загінуўшых пры вызваленні нашай вёскі, і ўскласці кветкі.

kutočak ziamli što radzimaj zaviecca3

kutočak ziamli što radzimaj zaviecca6

kutočak ziamli što radzimaj zaviecca7

Пакуль ля абеліскаў будуць гучаць дзіцячыя галасы і маленькія ручкі будуць ускладваць кветкі - не згубіцца памяць народная і паняцце патрыятызму не застанецца у мінулым.

Бібліятэкар А. Дубашынская

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен