Жывое дыханне мінуўшчыны
Краязнаўства – гэта не толькі мэта, але і сродак выхавання і навучання. Вывучэнне гісторыі роднага краю фарміруе тыя каштоўнасці, якія неабходны, менавіта, сёння: патрыятызм, духоўнасць, нацыянальная самасвядомасць.
У Год гістарычнай памяці дзіцячая бібліятэка імя У.С. Караткевіча праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных любімаму гораду. У чэрвені 2022 года Орша адзначыць 955 год з дня сваёй першай згадкі ў «Аповесці мінулых гадоў».




20 красавіка хлопчыкаў і дзяўчынак 5-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Оршы” бібліятэкары запрасілі на гістарычную вандроўку “Жывое дыханне мінуўшчыны”, дзе падрабязна пазнаёмілі з гісторыяй дзіцячай бібліятэкі імя У. С. Караткевіча і будынка, ў якім яна знаходзіцца. Юныя чытачы акунуліся ў далёкае мінулае і ўявілі сябе вучнямі іезуіцкага калегіўма.



Далей наведвальнікаў чакаў гістарычны урок «Аршанскі герб: шлях да разгадкі» у рамках аматарскага аб’яднання «Краязнаўчая майстэрня». Герб Оршы - адзін з найстаражытнейшых на тэрыторыі нашай рэспублікі і адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.



Дзеці даведаліся шмат новага з гісторыі ўзнікнення гербаў, пра што расказвае герб Оршы, што абазначаюць колеры і сімвалы, пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці горада і гараджан. Яны з вялікай цікавасцю ўспрымалі новую для сябе інфармацыю. Для больш нагляднага ўспрымання матэрыялу, была арганізавана кніжная выстава і відэапрэзентацыя. Вучням было прапанавана намаляваць аршанскі герб. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у стварэнні свайго асабістага герба, герба сям'і, герба класа. У канцы мерапрыемства школьнікі замацавалі свае веды, актыўна адказваўшы на пытанні віктарыны.



Бібліятэкар Н. Нароўская