Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску
Родная мова - люстэрка народа, яго духоўнае аблічча. Мова - наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. 22 лютага ў дзіцячай бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла моўная хвілінка “Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску“, мэта якой зацікавіць дзяцей да чытання кніг беларускіх пісьменнікаў, выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы і літаратуры.
На пряцягу дня чытачам прапанавалася размаўляць па-беларуску. Удзельнікі паказалі добрыя веды беларускай мовы. Спадзяемся, што яны будуць старацца размяўляць на роднай мове, паважаць і берагчы яе.



Бібліятэкар Х. Куціна