Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Зорка Венера

zorka vieniera9 снежня ў Вусценскай сельскай бібліятэцы для вучняў 4-9 класаў ДУА “Вусценская дзіцячы сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна” праведзена гадзіна паэзіі “Зорка Венера”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча.

На працягу мерапрыемства бібліятэкар паведаміла аб жыцці і творчасці пісьменніка-юбіляра, класіка беларускай літаратуры.

zorka vieniera2

zorka vieniera3

Паэтычны талент Багдановіча шчодра раскрыўся не толькі ў пейзажнай лірыцы, але і ў вершах пра каханне. Усяго дзесяць гадоў доўжылася дзейнасць таленавітага сына беларускай зямлі - ён памёр на дваццаць шостым годдзе жыцця. Але творам, якія ён паспеў падарыць народу, выпаў зайздросны лёс: да яго неўміручых радкоў усё з большай сілай цягнуцца шчырыя сэрцы людскія.

zorka vieniera4

zorka vieniera1

На працягу мерапрыемства гучалі вершы “Зорка Венера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі” і іншыя. Да мерапрыемства падрыхтавана кніжныя выстава “І зорка гарыць, і не вяне вянок”.

Бібліятэкар Н.М.Гусева

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен