Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Святло паэзіі Максіма Багдановіча

sviatlo paezii maksima bahdanoviča9 снежня ў бібліятэцы імя У.Корбана прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Святло паэзіі Максіма Багдановіча», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча - класіка беларускай літаратуры, геніяльнага паэта і празаіка.

 

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 7 “А” класа ДУА “Гімназія №1 г. Оршы”.

sviatlo paezii maksima bahdanoviča1

sviatlo paezii maksima bahdanoviča2

Бібліятэкары Г. Вербіна і Т. Усцянская паведамілі аб жыцці і творчасці пісьменніка-юбіляра, пазнаёмілі вучняў з біяграфіяй паэта.

sviatlo paezii maksima bahdanoviča5

sviatlo paezii maksima bahdanoviča6

Навучэнцы з задавальненнем зачыталі вершы Максіма Багдановіча, праслухалі песні, напісаныя на яго радкі, адказвалі на пытанні віктарыны.

sviatlo paezii maksima bahdanoviča8

sviatlo paezii maksima bahdanoviča7

Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага.

sviatlo paezii maksima bahdanoviča4

sviatlo paezii maksima bahdanoviča3

Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі.

Бібліятэкар Т. Усцянская

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен