Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Летапісец беларускай гісторыі

Lietapisiec bielaruskij26 лістапада ў Смальянскай сельскай бібліятэцы-клубе для навучэнцаў першага курса ДУА "Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж" была праведзена літаратурная гадзіна "Летапісец беларускай гісторыі", прымеркаваная да Дня нараджэння нашага славутага земляка Уладзіміра Караткевіча - вядомага празаіка, публіцыста, паэта, перакладчыка, сцэнарыста, драматурга, самага папулярнага класіка беларускай літаратуры.

Ён сапраўдны Майстра: яго ведае ўся Беларусь - у вялікіх гарадах і маленькіх вёсачках. У. Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Навучэнцы разам з бібліятэкарамі з задавальненнем прайшліся па сцяжынках жыцця і творчасці пісьменніка, паслухалі яго вершы, даведаліся як ушаноўваецца памяць славутага земляка. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны "Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы".

Lietapisiec bielaruskij 1

У бібліятэцы была падрыхтавана кніжная выстава "Свет шчодры. Свет мяне паўторыць..." і праведзены агляд прадстаўленай на ёй літаратуры. Творы нашага земляка займаюць ганаровае месца ў нацыянальнай  літаратурнай скарбонцы і запатрабаваны чытачамі рознага ўзросту.


Бібліятэкар Варашэнь М.М.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен