Гонар і сумленне беларускай літаратуры
Сярод шматлікага карагоду зорак на небасхіле айчыннай літаратуры ззяе зорка першай велічыні, зорка Уладзіміра Караткевіча. Менавіта творчасці гэтага пісьменніка было прысвечана мерапрыемства, якое адбылося ў Запольскай сельскай бібліятэцы.
Уладзімір Караткевіч… Яго называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры, ён здолеў з бляскам сцвердзіць сябе ў паэзіі, мастацкай прозе, драматургіі, крытыцы, публіцыстыцы, дзіцячай літаратуры. Яшчэ ў студэнцкія гады Караткевіч збіраў паэтычную народную творчасць, апрацоўваў, пісаў казкі для дзяцей, якія вельмі палюбіліся і чытачам нашай бібліятэкі.


Бібліятэкар І. Крышкевіч