У ноч, калі папараць-кветка цвіце
У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле - адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Народны паэт Беларусі Янка Купала ўзяў псеўданім па назве святочнай ночы, у якую нарадзіўся. Дата нараджэння беларускага песняра сімвалічная: 7 ліпеня - Купалле. У гэтую казачную ноч кожны марыць адшукаць легенду - папараць-кветку, кветку шчасця.
Напярэдадні святкавання гэтых дат у сектары беларускай літаратуры Дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча супрацоўнікі зладзілі выставу-экспазіцыю «У ноч, калі папараць-кветка цвіце».




Усе жадаючыя могуць акунуцца ў паэтычны свет Янкі Купалы, а таксама ацаніць малюнкі юных чытачоў, сяброў бібліятэкі, якія перадаюць хараство прыроды роднага краю.





Бібліятэкар Нароўская Н.У.