Запрашаем на Свята паэзіі ў Ляўках!
Паважаныя чытачы! Запрашаем вас 26 чэрвеня 2021 года ў Ляўкі на Свята паэзіі “Купала заўсёды ў сэрцы маім”. Давайце разам адправімся ў госці да Янкі Купалы, бо памяць аб ім жыве ў яго вершах, у музеях, створаных у яго гонар, у музычных і мастацкіх творах, прысвечаных беларускаму песняру. Пачатак свята у 14.00.
