Увага конкурс!
Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма аб'яўляе конкурс эсэ “Варта ў крылы паверыць свае… ”, прымеркаваны да 85-годдзя нашага знакамітага земляка, таленавітага пісьменніка, паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Янкі Сіпакова. Да канца чэрвеня ўсе жадаючыя могуць падзяліцца сваімі разважаннямі пра любімыя творы пісьменніка. Успомніце прачытаныя творы і напішыце сачыненні ў адвольнай форме. Усіх канкурсантаў чакаюць дыпломы і памятныя сувеніры.


