Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Староначкі з моўнай скарбоначкі

Staronacki z mounaj skarbonackiПад такой назвай у дзіцячай бібліятэкі імя Н.К.Крупскай 24 лютага прайшоў урок роднай мовы, які быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемства бібліятэкары запрасілі вучняў 3 класа ДУА “Сярэдняяя школа №5 г.Оршы”.

Бібліятэкар Балашова І.У. расказала маленькім чытачам пра тое, калі і кім было заснавана свята матчынай мовы, пра тое, што мова жывая, пакуль на ёй гавораць.

 

Staronacki z mounaj skarbonacki7Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у цікавых конкурсах: “Што лепш, а што горш”, “Дзяўчынка-гаспадыня”, “Я ведаю родную мову”. Хлопчыкі і дзяўчынкі дружна адгадывалі беларускія загадкі і выконвалі заданні бібліятэкара расказаць на роднай мове пра сваю сям’ю, лепшых сяброў. Вядучая звярнула ўвагу вучняў на кніжную выставу  “Цікавыя кніжкі шукаюць сяброў“ і  пазнаёміла  іх з дзіцячымі пісьменнікамі-юбілярамі 2021 года, пісьменнікамі-землякамі і новымі кніжкамі на роднай мове.

Staronacki z mounaj skarbonacki3

Staronacki z mounaj skarbonacki4

Staronacki z mounaj skarbonacki2

Staronacki z mounaj skarbonacki8

Бібліятэкар І.У.Балашова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен