Далучайся да роднага слова
21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў Барздоўскай сельскай бібліятэцы 19 і 20 лютага прайшлі мерапрыемствы ў рамках акцыі “Далучайся да роднага слова”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.
Бібліятэкар Т.Іванова не толькі размаўляла з чытачамі на роднай мове, але і прапанавала ім у гэтыя дні на працы, у краме, на вуліцы, дома – усюды карыстацца роднай мовай. Не засталіся без увагі і творы беларускіх пісьменнікаў, якія ў гэты дзень карысталіся асаблівым попытам.


Чытачам бібліятэкі была прапанавана цікавая кніжная выстава-панарама “Роднай мовы пералівы”, якая адлюстроўвае амаль усе адценні роднага слова.

У кніжным куточку чытацкіх пераваг “Кнігі для дзяцей па-беларуску” дзеці змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літаратуры сучасных дзіцячых аўтараў.

Для юных чытачоў, а гэта вучні 3 класа ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна”, была падрыхтавана цікавая літаратурная гадзіна “Падарожжа ў кніжны свет”.

На працягу 2-х дзён у памяшканні бібліятэкі ціхім фонам гучалі беларускія аўтарскія і народныя песні.

Мерапрыемства, прысвечанае нашай роднай мове, нікога не пакінула абыякавымі, данесла да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”.
Бібліятэкар Т.Іванова