Культурны скарб беларускай душы
Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы для сваіх чытачоў падрыхтавалі кніжную выставу “Культурны скарб беларускай душы”. Кнігі, прадстаўленыя на выставе - гэта творы беларускіх аўтараў на беларускай мове з фонду нашай бібліятэкі, усе без вынятку цікавыя і займальныя, як для дарослых, так і для дзяцей. Казкі, апавяданні, вершы, прыгоды… Усё гэта, і шмат чаго яшчэ вы знойдзеце на кніжнай выставе.
Таксама з 16 па 27 лютага ў аддзеле абанемента дзіцячай бібліятэкі праходзіць акцыя “Зазірні ў літаратурны чамадан”.


Галоўная мэта - яшчэ раз звярнуць увагу да роднага слова. Дзякуючы нестандартнаму афармленню прыцягне вашу ўвагу “Літаратурны чамадан”. А колькі цікавага, а часам карыснага можна знайсці ў кнігах, змешчаных у старым чамадане, які стварае атмасферу загадкавасці і ўпэўненасці дзяцей у тым, што менавіта ў ім знаходзяцца самыя незвычайныя і цікавыя кнігі.
Запрашаем гараджан прыняць удзел у акцыі.
Чытайце па-беларуску! Няхай гучыць родная мова!
А.Л. Руклінская