Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Як цікава ўсё на свеце з кнігамі Ягоўдзіка ўсім дзецям

jak cikava vsie na sviecieДа 65-годдзя з дня нараджэння У.Ягоўдзіка ў Вусценскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная вандроўка “Як цікава ўсё на свеце з кнігамі Ягоўдзіка ўсім дзецям”, для  вучняў 3-5 класаў ДУА “Вусценская дзіцячы сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна”.

Бібліятэкар вельмі пранікнёна і шчыра расказала дзецям пра творчасць пісьменніка. Чытачы пабывалі ў многіх дзівосных куточках нашай Беларусі. Іх чакалі незабыўныя сустрэчы, дзякуючы кнігам дзіцячага пісьменніка У. Ягоўдзіка , творы якога дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет.

 

jak cikava vsie na sviecie1

Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі аўтара пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі, апавяданні, аповесці. У творах аўтар знаёміць нас са славутымі продкамі, запрашае зазірнуць у даўніну, каб даведацца як ствараліся гербы гарадоў Беларусі, з вялікай любоўю апісвае раслінны і жывёльны свет.

jak cikava vsie na sviecie2
У канцы мерапрыемства былі праведзены гульні і віктарына, дзеці адгадвалі загадкі.

Бібліятэкар Н.М.Гусева

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен