Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Талент шчодры і шматгранны

talent shchodry í shmatgrannyya9 лютага ў бібліятэцы імя М. Горкага адбылося мерапрыемства, якое было прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, драматурга, публіцыста Івана Мележа – аўтара знакамітых твораў “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”, “Мінскі напрамак” і інш. Для вучняў 5 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Оршы” была падрыхтавана кніжная скарбонка "Палескай зямлі волат".

 

Пазнаёміўшыся з біяграфіяй пісьменніка, госці мерапрыемства паслухалі і самі пачыталі яго вершы. Дзеці праявілі кемлівасць і прынялі актыўны ўдзел у конкурсах па творчасці Івана Мележа.

talent shchodry í shmatgrannyya2

talent shchodry í shmatgrannyya3

talent shchodry í shmatgrannyya5

У канцы мерапрыемства бібліятэкар В.В. Ільінцава правяла агляд кніжнай выставы, прысвечанай творчай спадчыне пісьменніка.

talent shchodry í shmatgrannyya4

Бібліятэкар В.В. Ільінцава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен