Летапісец свайго краю
Літаратурная гадзіна “Летапісец свайго краю” прайшла ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы і была прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй пісьменніка і яго творчай спадчынай. Тэмай размовы сталі вядомыя раманы з цыкла “Палеская хроніка”: “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”.

Творы майстра слова былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Пісьменнікі – юбіляры 2021 года”. Дарэчы, на кафедры выдачы кніг быў прапанаваны спіс выданняў аўтара.

Кожны чытач мог пазначыць для сябе прачытаныя і непрачытаныя творы. Нехта захацеў перачытаць, а нехта пазнаёміцца з імі ўпершыню, бо класіка – гэта сучасна.

Бібліятэкар Т.Г.Дзегцярова