Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Зямля, дзе мой народ узрос…

Ekskursiya Detskaya biblioteka Korotkevicha15 студзеня гасцямі Дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча сталі выхаванцы  прыёмных сем'яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Для іх быў падрыхтаваны гістарычны экскурс “Я вандрую ў стагоддзях” у рамках аматарскага аб'яднання “Краязнаўчая майстэрня”. Дзеці акунуліся ў гісторыю калегіума, даведаліся аб знакамітых людзях, якія вучыліся ў гэтай установе, а таксама аб гістарычных асобах, якія наведвалі на працягу стагодзяў гэты будынак.

Хлопцы і дзяўчаты з цікавасцю паглядзелі відэаролік “Спадчына зямлі Аршанскай”. Таксама іх вельмі захапіла відавочная і неверагодная гісторыя аб прывідах былога калегіума езуітаў, дзе зараз знаходзіцца бібліятэка. Гэту гісторыю ўсім беларусам паведаў тэлеканал “Беларусь 24” у сваім праекце “За гранью”. Падлеткі акунуліся ў свет кніг, бліжэй пазнаёміліся з бібліятэкай, кніжнымі выставамі абанемента і чытальнай залы, пагарталі часопісы.

Ekskursiya Detskaya biblioteka Korotkevicha1

Развітваючыся з бібліятэкай хлопцы і дзяўчаты пакінулі сваё “ДЗЯКУЙ” на дрэве з хэштэгам “#СпасибоКнига”, тым самым прынялі ўдзел у акцыі “До чего ж оно красиво, слово доброе … "спасибо”, прымеркаванай да Міжнароднага дня "Дзякуй".

Бібліятэкар Нароўская Н. В.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен