Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

“Хто страціў сваю памяць, той страціў усё”…

korotkevich miting u pamyatnikaШмат таленавітых людзей падаравала аршанская зямля. Сёння ў Беларусі  няма такога кутка, дзе б не ведалі Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча – таленавітага паэта, празаіка, драматурга, чалавека з энцыклапедычнымі ведамі і нястомнай працавітасцю. Яго жыццё -  узор служэння радзіме, мове, народу. У дзень нараджэння пісьменніка прыхільнікі яго творчасці: моладзь і мясцовыя паэты, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, арганізавалі  і правялі каля помніка ў гарадскім парку літаратурныя чытанні.

korotkevich miting u pamyatnika1

 

korotkevich miting u pamyatnika4

korotkevich miting u pamyatnika6

Пасля правядзення малітвы і віншаванняў са святам прагучалі ўсім вядомыя вершы У.Караткевіча і вершы аршанскіх паэтаў. 

korotkevich miting u pamyatnika9

korotkevich miting u pamyatnika10

korotkevich miting u pamyatnika7

korotkevich miting u pamyatnika8

Творы Караткевіча выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, дапамагаюць разумець наша мінулае і сучаснае. Пра Уладзіміра Караткевіча хочацца распавядаць шмат цікавых сведак. З гэтай нагоды 26 лістапада ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна  для вучняў  9-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №4 г.Оршы" прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Зямлі маёй талент і натхненне”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння таленавітага зямляка.

korotkevich meropriyatiye pushkina3

Вядучыя: Міклашэўская Вольга і Самонава Валянціна пазнаёмілі  навучэнцаў з цікавымі фактамі жыцця і творчасцці пісьменніка. На мерапрыемстве ў выкананні трыо “Крещендо» прагучаў музычны твор “Жураўлі на Палессе ляцяць”, а Паліна Шыбека, вучаніца ДУК "Аршанская дзіцячая школа мастацтваў №1”,  падаравала песню “Матуля Беларусь”.

korotkevich meropriyatiye pushkina4

korotkevich meropriyatiye pushkina2

Наталля Янкоўская, Валянціна Самонава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен