Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Пісьменнік незвычайнага таленту

pysmennyk nezvychaynaha talantu10 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі імя У. Корбана можна было пабачыць прыхільнікаў таленту Уладзіміра Караткевіча, якому ў гэтым годзе споўнілася бы 90 год з дня нараджэння, удзельнікаў літаратурна-паэтычнага клуба “Вдохновение”. Гадзіну памяці “Быў. Ёсць. Буду”, прысвечаную нашаму пісьменніку-земляку, падрыхтавалі і правялі бібліятэкары І. Дзярабіна, В. Рыпінская, Г. Вербіна.

Сярод пісьменнікаў, якія прыйшлі ў нашу літаратуру ў другой палове ХХ стагоддзя, цяпер, беспрэчна, самы папулярны Уладзімір Караткевіч. Лес даў яму кароткае жыцце – ўсяго няпоўныя 54 гады. Але ён здолеў з бляскам сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, ў драматургіі для тэатра і кіно, ў публіцыстыцы і крытыцы, ў дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай справе. Так, Каракевіч нарадзіўся тут, у нашым старажытным горадзе Орша. Тут ён рос, навучыўся любіць роднае слова, дарагую яго сэрцу Беларусь. Адсюль зрабіў першыя крокі ў жыццё. У. Караткевіч многа зрабіў для вяртання беларускаму народу гістарычнай памяці і стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле.

pysmennyk nezvychaynaha talantu4

pysmennyk nezvychaynaha talantu3

На мерапрыемстве гучалі вершы і ўрыўкі з твораў пісьменніка. Н. Дамаентава прачытала верш пра Караткевіча, які сачыніла сама. Некаторыя з удзельнікаў клуба падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства. Пасяджэнне клуба завершылася віншаваннем юбіляраў месяца.

pysmennyk nezvychaynaha talantu2

pysmennyk nezvychaynaha talantu1

pysmennyk nezvychaynaha talantu5

 

І. Дзярабіна

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен