Вынікі абласнога конкурсу "Мы памятаем!"
Падведзены вынікі абласнога дыстанцыйнага конкурсу чытальнікаў і на лепшую літаратурна-музычную кампазіцыю “Мы памятаем!”, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі. Конкурс адбыўся з мэтай патрыятычнага выхавання насельніцтва; развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў; пошуку і падтрымкі талентаў, развіцця іх творчых здольнасцяў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел як індывідуальныя выканаўцы, так і калектывы мастацкай творчасці з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Па выніках абласнога конкурсу па рашэнні журы бібліятэкары і чытальнікі аршанскіх бібліятэк узнагароджаны дыпломамі. Віншуем з узнагародамі!





