Свята паэзіі ў Ляўках да дня нараджэння Янкі Купалы
Ляўкі … Высокія сосны і сівы Днепр… Паэтычна прыгожы і маляўнічы куток Беларусі непадалеку ад Оршы. Упершыню гэтыя мясціны Купала наведаў у красавіку 1935 года, калі прыязджаў сюды з групай пісьменнікаў для выступленняў… І з гэтага часу паэт палюбіў гэты прыгожы край, яго дабразычлівых людзей. А калі ў сувязі з 30-годдзем творчай дзейнасці народнага песняра была прынята ўрадавая пастанова пабудаваць Купалу дачу, месца шукаць не прыйшлося. Адразу было вырашана – Ляўкі… У 1978 годзе тут быў створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”.
Не зарастае сцежка ў купалаўскія пенаты. Зблізку і здалек штогод ідуць і едуць сюды людзі – прыхільнікі яго творчасці, каб пакланіцца светлай памяці вялікага сына беларускай зямлі…




7 ліпеня супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, сумесна з філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Ляўкі», арганізавалі каля помніка Янкі Купалы свята паэзіі, а таксама падрыхтавалі кніжную выставу “Купала заўседы ў сэрцы маім”.




Сказаць добрыя словы пра таленавітага паэта прыйшлі пісьменнікі Аршаншчыны: Вольга Крываносава і Петр Аўраменка. Госці зачыталі найбольш любімыя вершы Янкі Купалы, а таксама з задавальненнем слухалі вершы класіка ў выкананні бібліятэкараў: Віткоўскай Валянціны, Шаўровай Алены, Шпак Кацярыны, Самонавай Валянціны.







…Янка Купала і сёння побач з намі, жыве ў нашых сэрцах, ён разам з намі крочыць па роднай Беларусі…
В.Самонава