Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Чытаем родныя радкі

Сytajem rodnyja radki21 лютага, у Міжнародны дзень  роднай  мовы, Барздоўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на цікавыя мерапрыемствы, якія праходзілі ў рамках акцыі “Размаўляем на роднай мове”. Чытачам бібліятэкі была прапанавана цікавая кніжная выстава-настрой “Роднай  мовы пералівы”, якая адлюстроўвала амаль усе аддценні  роднага слова. Кожны жадаючы змог прачытаць любімыя радкі на беларускай мове і сфатаграфавацца. Трэба адзначыць, што ў гэты дзень гаспадыня бібліятэкі  - Тамара  Іванова, сустракала чытачоў у беларускім нацыянальным адзенні і цэлы дзень у бібліятэцы гучала родная беларуская  мова.

 

Сytajem rodnyja radki4Для чытачоў-знаўцаў беларускай мовы – вучняў 7,5 класаў ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага  раёна” была падрыхтавана цікавая  віктарына “Беларуская скарбонка”. Школьнікі прынялі ўдзел у гульні “Багата ты, родная мова”, правільна адказвалі на пытанні  моўнай віктарыны “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”. Пераможцы мерапрыемства: У.Тулоўская,  М.Сасноўская, К.Яскевіч былі  ўзнагароджаны невялікімі сувенірамі.

Сytajem rodnyja radki3

Свае  любімые беларускія вершы прачыталі: Т. Іванова, А.Карнілава, К.Яскевіч.

Сytajem rodnyja radki5

Сytajem rodnyja radki1

Для таго, каб дзеці памяталі родную мову і не забывалі размаўляць на ёй, быў прапанаваны “Моўны рамонак”. Кожны ўдзельнік мерапрыемства напісаў на ім сваё любімае беларускае слова. Прыемна адзначыць, што слова “Радзіма” было напісана  некалькі  разоў.

Сytajem rodnyja radki2

Бібліятэкар Тамара Іванова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен