Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!

Jakija znajomyja nazvy i slovy20 лютага ў ДУА “Гімназія №1 г. Оршы” адбылася гутарка-разгадайка “Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэтае свята было заснавана ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Толькі праз  родную мову чалавек

можа стаць беларусам,

бо ў ёй хімія і фізіка,

гісторыя і батаніка,

эканоміка і культура таго,

што называецца нацыяй, народам.

                                         Я. Сіпакоў

У гутарцы вучні 3-4 класаў згадзіліся, што беларуская мова з’яўляецца роднай для нас. Кожны чалавек павінен ведаць гэту мову і не саромецца на ёй размаўляць і спяваць песні. Бібліятэкар Г. Вербіна правяла конкурсы, каб вызначыць сапраўдных знаўцаў беларускай мовы.
Jakija znajomyja nazvy i slovy1
Jakija znajomyja nazvy i slovy2 Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі і рэбусы, успаміналі народныя прыказкі і прымаўкі, часова пабылі перакладчыкамі з беларускай мовы, а таксама праверылі сваю логіку ў конкурсе “Загадкі-пытанні”.Jakija znajomyja nazvy i slovy3 Усім школьнікам вельмі спадабаліся гэтыя заданні, якія былі выкананы з вялікім задавальненнем. Скончылася мерапрыемства знаёмствам з дзіцячымі кнігамі на беларускай мове, якія можна ўзяць пачытаць у бібліятэцы імя У. Корбана.Jakija znajomyja nazvy i slovy4

Jakija znajomyja nazvy i slovy5

Jakija znajomyja nazvy i slovy6

Jakija znajomyja nazvy i slovy7

Г. Вербіна

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен