Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Салдат вялікай вайны

Saldat vialikaj vajny18 лютага ў Барздоўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Салдат вялікай вайны”, якая была прысвечана да  95-годдзя  з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, літаразнаўцы  Івана  Навуменкі. Гасцямі бібліятэкі сталі вучні  7 класа   ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа  Аршанскага  раёна”. Яны пазнаёміліся з біяграфіяй народнага  пісьменніка Беларусі, у якой адбіўся лёс цэлага пакалення літаратараў-франтавікоў,  яго  навуковай  дзейнасцю і літаратурнай творчасцю.

 

Школьнікі  даведаліся, што  Іван  Навуменка  - спявак  юнацтва, які  цудоўна  адчуваў свайго юнага чытача, ведаў, чым закрануць  яго,  многія  творы  напісаны  для  дзяцей. З цікавасцю вучні  прынялі  ўдзел  у віктарыне “Даведайся  аб творы па  ўрыўку”.

Saldat vialikaj vajny1

Saldat vialikaj vajny2

 Увазе  сямікласнікаў  была прадстаўлена  кніжная  выстава-прэзентацыя  “95-год з дня нараджэння  І. Навуменкі”  Бібліятэкар   парэкамендавала  вучням  абавязкова  прачытаць  творы  пісьменніка.

  Т. Іванова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен