Каляда, каляда, адчыняй варата!
Каляды – народнае зімовае свята, адно з самых містычных, з песнямі, гульнямі, пераапрананнем. У калядныя святочныя дні юныя чытачы сумесна з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Жаночыя сакрэты” Вусценскай сельскай бібліятэкі наведаліся ў бібліятэку, каб не толькі атрымать новыя веды пра каляднае свята, але і пакалядаваць. Калядоўшчыкі пераапрануўшыся казой, мядзведзем, зорканошай хадзілі ад вуліцы да вуліцы з добрым настроем да гаспадароў, прасілі дазвалення пастаяці на двары ды пашчадраваці.
Гаспадары гасцінна сустракалі на сваіх падворках гурт калядоўшчыкаў. Калядоўшчыкі спявалі калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, жадалі дабра, здароўя, адарвалі зернем, каб багата жылося. А гаспадары, у сваю чаргу, частавалі прысмакамі. З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі ішлі да другой хаты…

Бібліятэкар Н.М.Гусева