Аднойчы купальскай ноччу…
Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні. 6 ліпеня супрацоўнікі Запольскай сельскай бібліятэкі і сельскага клуба запрасілі аднавяскоўцаў на фальклорнае свята “Аднойчы купальскай ноччу…”
На свяце ўсе прысутныя прынялі ўдзел у гульнях і розных спаборніцвах. Мясцовыя хлапчукі паказалі сваю спрытнасць і меткасць у конкурсах і эстафетных спаборніцтвах. А дзяўчынкам прапанавалі прыняць удзел у традыцыйным купальскім абрадзе – пляценні вянкоў.
Вядучыя мерапрыемства павіншавалі ўсіх са святам і запрасілі прысутных у купальскі карагод.


Бібліятэкар І. Крышкевіч