Ягo cвeтлaя i чapyючaя пaэзiя
25 чэрвеня 1882 года нарадзіўся вялікі пясняр беларускага народа, з iмeм якога сiмвалiзуецца сама Беларусь - Янка Купала.
Янка Купала належыць да тых выдатных асоб, чые творы маюць вечную каштоўнасць, з'яўляюцца класічнымі для нацыянальнай і сусветнай культуры. Яму было дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыю і выказаць гэта ў яскравай, толькі яму ўласцівай форме.
Мixacь Лынькoў так казаў пра творчасць Янкі Купалы: “Ягo cвeтлaя i чapyючaя пaэзiя — гэтa жывoe дыxaннe нapoдa, yвacaблeннe ягo мyдpacцi, ягo любвi дa жыцця, дa пpaцы, ягo cпpaдвeчнaгa iмкнeння дa cвaбoды i шчacця чaлaвeкa”.
Адзначыць дзень нараджэння народнага паэта беларускай зямлі, выказаць павагу яго творчасці і таленту ў вёсцы Ляўкі, месцы жыцця і творчасці вялікага чалавека, сустрэліся супрацоўнікі Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і пісьменнікі Аршаншчыны.
Каля помніка Я.Купалы прагучалі словы ўдзячнасці таленіватаму пісьменніку за ўзвышэнне беларускага мастацкага слова. Аршанскія пісьменнікі: Нілаў Канстанцін Рыгоравіч, Краеўская Тамара Міхайлаўна і Кучынская Алена Геннадзьеўна, прачыталі свае вершы пра Янку Купалу і нашу Радзіму.






