Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Еўфрасінні Полацкай імя…

Slavu zdabyla pa usiej ajсynie E.Polackaj imia5 чэрвеня бібліятэкар Запольскай сельскай бібліятэкі запрасіла чытачоў на літаратурна-музычную кампазіцыю «Славу здабыло па ўсей Айчыне Еўфрасінні Полацкай імя»,  прысвечаную Дню памяці святой Еўфрасінні.

Еўфрасіння Полацкая –  асветніца, якая на працягу стагоддзяў з'яўляецца знакам духоўнага служэння сваёй Радзіме, прыкладам самаадданага служэння людзям.

Slavu zdabyla pa usiej ajсynie E.Polackaj imia1

Вядучыя мерапрыемства расказалі пра зямное жыццё асветніцы. Гучалі вершаваныя радкі, прысвечаныя Еўфрасінні Полацкай.

Slavu zdabyla pa usiej ajсynie E.Polackaj imia2

Завяршылася сустрэча словамі: “Еўфрасіння - незвядальная кветка райскага саду. Еўфрасіння – арол, што, лунае ў небе, праляцеўшы пекла захаду ды ўсходу, нібы прамень сонечны, прасвяціўчы зямлю Полацкую.  Шчаслівы ты, горадзе Полацк, што ўзрасціў парастак такі — найпадобнейшую Еўфрасінню”.

Бібліятэкар І.У. Крышкевіч

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен